Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС


Кіраўнік Беларусі падпісаў указ №499 «Аб праекце міжнароднай дамовы».

Праект дамовы разглядаецца ўладамі Беларусі «ў якасці асновы для правядзення перамоваў», піша belta.by.

27 снежня новая рэдакцыя Мытнага кодэксу Еўразійскага эканамічнага саюзу была падпісаная ў Санкт-Пецярбургу.

Мяркуецца, што Кодэкс уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары