Лукашэнка ў Таджыкістане: Мы гатовыя індустрыялізаваць вашую краіну


Кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонам.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы гатовыя ўдзельнічаць у вашым плане мадэрнізацыі, індустрыялізацыі краіны і ўнесці той унёсак, які патрэбны для Таджыкістану, выканаць тую працу, пра якую мы дамовіліся ў траўні (падчас візіту Лукашэнкі ў Таджыкістан)».

У 2017 годзе таваразварот паміж краінамі склаў $ 42,9 млн.

Крытыкаваў СНД і каштаваў гранаты

Аляксандр Лукашэнка паехаў у Душанбэ на паседжанне савету кіраўнікоў-удзельнікаў СНД. Там ад яго прагучалі словы крытыкі:

«Сёння, на жаль, у нас адсутнічае агульнае бачанне і «генеральны» план развіцця СНД. Не атрымалася да канца сфармуляваць тэарэтычную мадэль і стварыць практычную стратэгію эканамічнай інтэграцыі нашых краінаў».

Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі пракаментаваў заахвочванні Лукашэнкі актывізаваць гандаль:

«Беларускі бок амаль ва ўсіх сваіх міжнародных дачыненнях звяртае ўвагу на эканамічны бок – што мы можам атрымаць ад гэтай супрацы. Даволі прагматычна падыходзіць прынамсі на словах».

Акрамя таго кіраўнік Беларусі падчас паездкі ў Таджыкістан атрымаў… гранаты.

Глядзіце наш відэасюжэт пра саміт СНД.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з сайту кіраўніка Беларусі

Стужка навінаў