Лукашэнка: У нас будзе пра што пагаварыць з Папам Рымскім Францішкам


Кіраўнік Беларусі разлічвае на сустрэчу з пантыфікам. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, паведамляе БЕЛТА.

«Вы бачыце, што мы робім усё, каб у нашых каталікоў было не горш, чым у іншых. Гэта і духоўная тэалагічная акадэмія, дзе мы павінны рыхтаваць сваіх святароў (а пакуль італьянцы нам дапамогуць). Мы з вамі ўжо казалі пра гэта. Мы вітаем любога святара, які прыедзе на нашу зямлю, і будзе паважаць наш народ, будзе працаваць у інтарэсах нашай дзяржавы, як гэта вы заўсёды рабілі ».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў