Лукашэнка ў Маскве. Менчукі: Мне крыўдна, як Расея налягае на Беларусь

video

Кіраўнік Беларусі ў Маскве. Шмат усмешак, кампліментаў і планаў у розных сферах, але ніякае канкрэтыкі.

«Праграмы, якія рэалізуюцца, сведчаць пра эфектыўнасць паяднання матэрыяльных і інтэлектуальных магчымасцяў нашых дзяржаваў. У выніку, значныя выгоды атрымліваюць эканомікі Беларусі і Расеі», – нібы зачытваў з паперкі Аляксандр Лукашэнка.

Словы пра інтэграцыю гучаць ужо другое дзесяцігоддзе

Як і тое, што Беларусь і Расея сябры назаўжды, што разам пераадолеюць санкцыі ды цяжкасці. Чаго не скажаш, калі, паводле Пуціна, Беларусь толькі летась атрымала $ 4 млрд. інвестыцыяў

На фоне палітычных маналогаў пра сяброўства менавіта сёлетняю вясною пасля працяглага нафтагазавага канфлікту 13 % расейцаў пачалі ставіцца да Беларусі вельмі дрэнна, тады як летась такіх было толькі 6 %.

Вялікія крэдытавыя пытанні сёння не вырашаліся

Напэўна, Менск зацікаўлены ў зніжках на пастаўку 12-ці самалётаў СУ-30. Хоць падставовым пытаннем сёлета застаюцца супольныя вучэнні «Захад-2017».

«Беларускі бок хацеў бы, каб яны былі скіраваныя мінімальна супраць Захаду, а расейскі бок наадварот мае ваяўнічую рыторыку. І трэба абмеркаваць нейкую кампрамісную пазіцыю, каб беларускі бок застаўся задаволены», – мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

«Расейская медыяпрастора дырыжыруецца з Крамля»

А вось каб задаволены застаўся расейскі бок, Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ажно тры гадзіны размаўляў з журналістамі ў Маскве ды частаваў іх беларускімі стравамі.

«Расейская медыяпрастора насамрэч дырыжыруецца з Крамля. І многія медыі, якія нават выглядаюць незалежнымі, усё ж слухаюцца меркаванне дарадцаў з Крамля. Пагэтаму, калі мы бачым мяккія рэпартажы ці мяккія справаздачы з сустрэчаў з Лукашэнкам, то, хутчэй за ўсё, нейкія перамены адбыліся. Гэта не азначае, што гэтыя змены сталыя, гэта не азначае, што заўтра не зʼявіцца нейкая негатыўная інфармацыя. Але, як кажуць, курс партыі на дадзены момант такі», – упэўнены медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Прынамсі да моманту, пакуль Лукашэнка з усмехам пагаджаецца з Уладзімірам Пуціным.

Сяргей Падсасонны, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары