Лукашэнка суцішыў запал. Захад не супраць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUEppNHo4TDBreGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Здаецца, і кандыдаты былі, і дэбаты, а сапраўдных дэмакратычных выбараў прэзідэнта Беларусі не атрымалася. Пра гэта паведаміла сёння місія назіральнікаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў адмысловай справаздачы. Толькі з больш мяккаю фармулёўкай: Беларусі трэба прайсці значны шлях выканання сваіх абавязкаў у правядзенні дэмакратычных выбараў.

«Беларусь мусіць удасканаліць заканадаўчыя межы правядзення выбараў, каб гарантаваць стварэнне канкурэнтаздольнага палітычнага асяроддзя – адной з асноўных умоваў для доўгатэрміновай дэмакратычнай стабільнасці» — адзначае Рэха Дэнэмэч, кіраўнік місіі назіральнікаў ПАРЕ.

Назіральнікі ад ПАРЕ, што працавалі ў Беларусі падчас апошняга галасавання, падкрэслілі: значная частка чыноўнікаў найвышэйшага рангу агітавала за Лукашэнку, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс. Прадстаўнікі апазіцыі амаль не атрымалі месцаў у выбарчых камісіях. І самае заўважнае: чальцы выбарчых камісіяў падлічвалі галасы, не падпускаючы нікога да сталоў з бюлетэнямі. У дзежцы дзёгцю ёсць і лыжка мёду: дзень галасавання прайшоў спакойна і арганізавана.

А праваабаронцы адзначылі невялікае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека незадоўга да выбараў.

«Выпуск палітычных вязняў на свабоду. Як мне падаецца, Еўразвяз адэкватна адрэагаваў зняццем санкцыяў. Хоць яно і часовае, але гэта ўсё ж такі крок» — кажа Яўгенія Кляменцьева з Дацкага інстытуту правоў чалавека.

Гэтыя словы прагучалі падчас міжнароднай канферэнцыі «Нацыянальныя ўстановы па правах чалавека: чаканні і вынікі», што прайшла ў сталічным гатэльным комплексе «Манастырскі». Як адзначылі ўдзельнікі, у Беларусі такой установы і омбудсманаў у правах чалавека няма. Але замежных экспертаў пусцілі ў краіну, а канферэнцыі не разагналі – ужо прагрэс.

«Гэтыя прэзідэнцкія выбары, у адрозненні ад мінулых, прайшлі спакойна, і пасля выбараў мы бачым не вобшукі, не арышты, а магчымасць праводзіць падобныя канферэнцыі. Гэта вельмі важна, і вельмі станоўча ацэньваецца і намі, і еўрапейцамі» — распавядае Алег Гулак, Беларускі Хельсінкскі Камітэт .

Але ілюзіі палітычнай адлігі ў праваабаронцаў няма. Суды над апазіцыйнымі актывістамі адбываюцца ледзь не штотыдзень, толькі цяпер арганізатараў масавых акцыяў караюць не арыштам, а шматмільённымі штрафамі. І засталося самае незваротнае парушэнне правоў чалавека: у Беларусі працягваюць расстрэльваць асуджаных. Роўна тыдзень таму Гарадзенскі абласны суд вынес чарговы смяротны вырак.

«Я прапанаваў беларускаму ўраду каб мы, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, падтрымалі працэс звароту да досведу розных краінаў, якія маюць смяротнае пакаранне і не маюць, каб паглядзець, які ўплыў гэта мае на ўзровень злачынстваў» — кажа Санака Самарасінха, праграма развіцця ААН.

Стрыманыя фармулёўкі еўрапейцаў у ацэнцы беларускай сітуацыі з правамі чалавека беларускія праваабаронцы звязваюць з няпростаю сітуацыяй у рэгіёне. Пакуль на Усходзе ёсць пагроза міжнароднай бяспецы, Захад гатовы ісці на кампраміс з палітычнаю сістэмаю, пабудаванай Лукашэнкам.

Яраслаў Сцешык, Belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў