Лукашэнка сустрэўся з расейскімі журналістамі


У Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі найбуйнейшых расейскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, на сустрэчы абмяркоўвалася ўсебаковае развіццё беларуска-расейскіх дачыненняў. Дэталі размовы невядомыя, прэс-служба прэзідэнта і СМІ не цытуюць удзельнікаў сустрэчы.

Сярод іншых на мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік «Першага каналу» Канстанцін Эрнст і галоўны рэдактар «Эха Масквы» Аляксей Венедыктаў.

У Маскве Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі ды Расеі.

Стужка навінаў