Лукашэнка сустрэўся з Оўбамам на ядравым саміце ў Вашынгтоне


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”153099″ img_size=”large”][vc_column_text]Аляксандр Лукашэнка і Барак Оўбама[/vc_column_text][vc_column_text]Кіраўнік Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у чацвёртым саміце па ядравай бяспецы ў Вашынгтоне.

На глабальным форуме, ініцыяваным у 2010 годзе прэзідэнтам ЗША Баракам Оўбамам, прысутныя прадстаўнікі пяцідзесяці краінаў, у тым ліку амаль усіх ядравых дзяржаваў і краінаў, якія валодаюць ядравай сыравінай. На форуме адсутныя толькі Расея і Пакістан. Крэмль заявіў пра байкот Вашынгтонскага спаткання.

Беларусь як дзяржаву, якая адмовілася ад ядравай зброі, але будуе ўласную атамную электрастанцыю, запрасілі ў Вашынгтон.

На пленарным паседжанні кіраўнік Беларусі запрапанаваў Менск як перамоўную пляцоўку для размоваў паміж ЗША і КНДР у справе паўночнакарэйскай ядравай праграмы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”153091″ img_size=”large”][vc_column_text]Саміт па ядравай бяспецы ў Вашынгтоне[/vc_column_text][vc_column_text]Лукашэнка патлумачыў: «Мы маем досвед мірных перамоваў наконт Нагорнага Карабаху і канфлікту на Данбасе. Калі я гляджу на мапу свету, бачу, што Беларусь знаходзіцца паміж Амерыкай і Карэяй».

Падчас саміту Аляксандр Лукашэнка ў кулуарах правёў кароткую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША. Лідары ўзгаднілі свае пазіцыі па мірным урэгуляванні на Данбасе. Амерыканкі лідар заявіў: «Я заўважыў прагрэс у галіне дэмакратыі і свабоды слова ў Беларусі. Таксама мы ў Вашынгтоне цэнім Беларусь як месца, дзе дамаўляюцца пра мір».

Кіраўнік Беларусі крытычна выказаўся пра планы Масквы па размяшчэнні ядравай зброі на Крымскай паўвыспе: «Гэта непрадуманая ідэя. Яшчэ не план нават. Я думаю, што гэта павысіць напружанне паміж суседзямі, а гэта непатрэбна ні нам, ні братняму расейскаму народу».

Гаспадар Белага дому падкрэсліў, што «дзярждэпартамент ЗША падтрымае ідэю запрасіць Аляксандра Лукашэнку на Сусветны эканамічны форум у Давос у 2017 годзе, каб падзяліцца ўнікальным эканамічным досведам». Нагадаем, што апошні раз афіцыйны прадстаўнік Беларусі – Станіслаў Шушкевіч – удзельнічаў у швейцарскім форуме на пачатку 1990-ых, а сёлета, пасля 24-гадовага перапынку, нашу краіну прадстаўляў грамадскі актывіст Дзяніс Кольга.

Візіт кіраўніка Беларусі ў Вашынгтон стаў магчымы на хвалі адлігі ў стасунках паміж афіцыйным Менскам і Захадам. Дэталі былі ўзгодненыя падчас нядаўняга візіту ў Менск намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпентэра.

Саміт працягнецца да вечара пятніцы. Аляксандр Лукашэнка плануе абмеркаваць пытанні міжнароднай бяспекі і вайсковай супрацы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і кіраўніком КНР Сі Дзінь Пінам.

Сяргей Пеляса, belsat.eu. Фота Мін і Чалегх

Стужка навінаў