Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ды Уладзіміра Пуціна запланаваная на першую палову лютага ў Маскве – напярэдадні пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, падчас перамоваў кіраўнікі двух дзяржаваў плануюць абмеркаваць супрацу ў галіне энергетыкі.

Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, падае газета «Известия».

«Масква і Менск дагэтуль не дасягнулі дамоўленасцяў з нагоды фармавання кошту на газ і не ўрэгулявалі пытанне аплаты доўгу Беларусі за ўжо пастаўленыя абʼёмы», – піша газета.

Канчатковая дата сустрэчы не ўзгодненая. Расейскі бок прапанаваў правесці яе 9 лютага, але Беларусь пакуль гэту дату не пацвердзіла.

Запазычанасць Беларусі за расейскі газ ужо складае $ 550 млн

Беларусь дагэтуль не сплаціла запазычанасць за расейскі газ, якая ўжо складае $ 550 млн, але далей працягвае настойваць на зніжэнні цаны. На фоне спрэчак і запазычанасці Беларусі, летась Расея знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь на 5,25 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП.

У адказ на гэта ад 1 лютага Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расейскай нафты праз сваю тэрыторыю.

Беларусь і Расея больш за год не могуць урэгуляваць нафтагазавы канфлікт.

У відэа глядзіце, які кошт нафтагазавага канфлікту

ДР belsat.eu

Стужка навінаў