Лукашэнка - старшыням райвыканкамаў: «Не трэба боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце»


Аляксандр Лукашэнка на перыяд уборкі ўраджаю даў старшыням райвыканкамаў «самыя шырокія паўнамоцтвы». Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на селектарнай нарадзе 3 жніўня, паведамляе БелТА.

«Рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыні райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён пагодзіцца, толькі губернатар. Я гэта кажу для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб прыбраць хлеб», – заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць толькі каля трох-чатырох праблемных гаспадарак.

«Вось займайцеся імі. Не трэба боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Тады едзьце туды, дзе вы патрэбныя. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвыканкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках«, – сказаў ён.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў