Лукашэнка: Скрадзьце, адкапайце, знайдзіце – але $ 500 мусіць быць!

video

21 снежня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з новым кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі. Лукашэнка нагадаў чыноўнікам пра сваё нядаўняе даручэнне аб выкананні ў 2017 годзе ягонага старога абяцання.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: $ 500 у наступным годзе сярэдні заробак. Пры ўсіх складанасцях, чаго б гэта ні каштавала, – заявіў беларускі Лукашэнка. – Скрадзьце, адкапайце, знайдзіце, што заўгодна – але [даручэнне. – belsat.eu] $ 500 павінна быць выканана!».

Кіраўнік Беларусі таксама дадаў, што «гэтага [імаверна, выканання ягонага даручэння. – belsat.eu] мы не пазбегнем».

Нагадаем, што 21 снежня 56-гадовая нарадзінка Полацку Наталля Качанава была прызначаная кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.

ЮВ, belsat.eu, паводле ont.by

Глядзі таксама
Каментары