Лукашэнка распавёў, што дапамагло яму стаць кіраўніком дзяржавы


19 кастрычніка 2018 года. Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са студэнтамі ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Фота – president.gov.by

Сакрэт свайго поспеху ён раскрыў на сустрэчы з гарадзенскімі студэнтамі.

19 кастрычніка падчас працоўнай паездкі на Гарадзеншчыну Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі студэнтамі. У размове з імі кіраўнік Беларусі прызнаўся, што ягоныя студэнцкія гады былі найцяжэйшымі ў жыцці – калі не лічыць кіравання Беларуссю.

«Калі б я не быў прэзідэнтам, я б сказаў, што гэта самыя цяжкія гады ў маім жыцці, – прызнаўся Лукашэнка. – Уяўляеце, я па складзе гуманітарый, а потым мяне пасадзілі вось так вось за лаўку і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку і ўсё іншае, што мне ў жыцці не спатрэбілася».

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, стаць кіраўніком дзяржавы яму дапамагло навучанне на гістарычным і эканамічным факультэтах.

«Калі б я не скончыў гістфак ці эканамічны факультэт, я б не быў прэзідэнтам», – заявіў Лукашэнка.

На думку кіраўнік Беларусі, ён настойвае на тым, каб скараціць час знаходжання студэнтаў ува ўніверсітэце да мінімуму.

«Ужо з першага, ну максімум з другога курсу студэнт павінен быць у поле, у станка, – дадаў Лукашэнка. – Я прыхільнік практыкаарыентаванай адукацыі. Каб чалавек як мага раней акунуўся ў сваю будучую прафесію».

ДД

Стужка навінаў