Лукашэнка распавёў дэпутатам ПА АБСЕ, колькі ён робіць для народу і правоў чалавека


Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці ў Менску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ выступіў з прамовай, у якой распавёў пра «вяршэнства закону ў Беларусі», паведамляе БелТА.

«Пасля набыцця суверэнітэту мы паставілі перад сабой мэту пабудаваць дзяржаву для народа, дзе забяспечваецца поўнае і свабоднае развіццё асобы, захоўваюцца правы чалавека», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны лічыць, што правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі, не менш, чым у Еўропе.

«Мы робім усё, каб у Беларусі іх было не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы», – заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў краіне «нямала робіцца для народа»: «вырашана праблема беднасці, захоўваецца высокі ўзровень сацыяльнага забеспячэння грамадзян» і г.д.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў