Лукашэнка: Расея захоўвалася непрыстойна! Рознае жульё з Расеі хоча нагрэць рукі!


Кіраўнік Беларусі абрынуўся з крытыкай на свайго галоўнага хаўрусніка. Паводле Лукашэнкі, Расея «захоўвалася непрыстойна», калі забараніла экспарт тавараў з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

«Рознага кшталту жульё, якое круціцца ў Расеі, сёння хоча нагрэць рукі на расейскім рынку за кошт уздымання цэнаў. Пастаўка беларускіх тавараў значна стрымлівае рост коштаў у Расеі, а, натуральна, мы ведаем, каму гэта невыгодна», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама эмацыйна зазначыў, што ў Беларусь праз усходнюю мяжу трапляе нашмат больш кантрабанды, чымся з Беларусі ў Расею. «Але ж мы не прадяўлялі ніякіх прэтэнзій Расеі і Казахстану», – дадаў ён.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў