Лукашэнка – расейскаму губернатару: Мы не дзелім Расею і Беларусь па межах


«Мы не дзелім Расею і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае», – заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым, перадае БелТА.

«Спадзяюся, мы будзем і далей развіваць нашы адносіны менавіта ў тым ключы, што мы людзі не чужыя, у нас адзіная бацькаўшчына», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва цытуе інтэграцыйную рыторыку беларускага кіраўніка:

«Тое, што адбываецца на межах з Беларуссю, – гэта люстраны адбітак мяжы з Калінінградам. Мы сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй НАТА. Ды і ў эканоміцы, ведаеце, у гандлі кожны пераследуе там свае інтарэсы. Не скажу, што яны нас ужо вельмі любяць – і вас, і нас, Расею і Беларусь».

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разглядае гэты рэгіён Расеі як вельмі перспектыўнага і блізкага гандлёва-эканамічнага партнёра. У прыватнасці, паводле слоў Лукашэнкі, перспектыўным можа стаць паглыбленне прамысловай кааперацыі, узмацненне ўзаемадзеяння ў аграрнай, будаўнічай і транспартнай сферах.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары