Лукашэнка: Расейскай авіябазы ў нас не будзе. Крэмль: Будзе!


Расейскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб перадачы прэзідэнту Расеі на подпіс дакументаў аб пагадненні паміж Расеяй і Беларуссю, які прадугледжвае знаходжанне расейскай авіябазы на тэрыторыі нашай краіны.

У пагадненні вызначаны парадак выкарыстання авіябазы сумесна з узброенымі сіламі Беларусі. Дакумент замацуе расейскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будзе садзейнічаць умацаванню яго бяспекі, гаворыцца на сайце ria.ru.

4 жніўня падчас сустрэчы з журналістамі Еўрарадыё, tut.by і Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не будзе расейскіх авіябазаў, паведамляе euroradio.fm.

Глядзіце таксама >>> Адзіная эканамічная прастора ад Лісабону да Уладзівастоку

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў