Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету


Ведамства ўзначаліць Юрый Церцель, які дагэтуль з’яўляўся начальнікам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў або гэтак званага пагранічнага спецназа.

Ён сустрэўся з Лукашэнкам на мерапрыемстве падчас наведвання памежнай заставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне.

Лукашэнка ў размове з Церцелем адзначыў, што ў дзяржінспекцыі неабходна навесці жалезны парадак.

2 траўня за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамасных арганізацыях Лукашэнка звольніў начальніка Дзяржінспекцыі Сяргея Новікава і ягонага намесніка Аляксандра Дуньковіча.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў