Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка тэрытарыяльнай абароны


Палкоўнік Андрэй Пасека прызначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны – намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня.

Яшчэ адным указам Лукашэнка вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Сяргея Дудко. Прычыны адстаўкі не тлумачацца.

Раней Андрэй Пасека займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў