Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Менаблвыканкаму


Анатоль Ісачэнка.
Фота: mogilevnews.by

Кіраўнік Беларусі прызначыў Анатоля Ісачэнку кіраўніком Менскага абласнога выканаўчага камітэту, паведамляе belta.by.

«Вобласць немалая – палова краіны. Я не магу сказаць, што вобласць мела поспех у сваім развіцці. Вы, напэўна, гэта адчулі, працуючы памочнікам», – цытуе Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што трэба «больш інтэнсіўна праводзіць ратацыю кадраў».

Раней пасаду кіраўнік аблвыканкаму займаў Сямён Шапіра. Напрыканцы чэрвеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што Шапіру вызвалілі ад пасады, бо той атрымаў іншае месца працы.

20 траўня Сямёна Шапіру абралі старшынём федэрацыі хакея Беларусі на чатыры гады. Ён змяніў на гэтай пасадзе Ігара Рачкоўскага, які ўзначаліў ФХБ у кастрычніку 2014 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў