Лукашэнка прызначыў начальніка ў Печах і пракаментаваў смерць Аляксандр Коржыча


Смерць жаўнера кіраўнік краіны назваў «катастрофай».

Адпаведную заяву ён зрабіў, калі прызначаў начальнікам 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Уладзіслава Будзіка.

«Тое, што адбылося ў вашай частцы, – гэта катастрофа. Я не перабольшваю. Усякае ў войску бывае, але ў беларускім войску гэта катастрофа, таму што мы заўсёды ганарыліся, што ў нас адсутнічае дзедаўшчына. Яно, сапраўды, так. Я далёкі ад таго, каб гэтая пляма лягла на ўсё войска, як там некаторыя нашыя апаненты папісваюць у інтэрнэце. Гэта армія. Зразумела, што гэта адмысловая, суровая служба, і яна заўсёды будзе такой. Але дзедаўшчына непрымальная», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

А таксама сказаў, што балюча рэагуе на падобныя выпадкі ў беларускім войску.

«Нам бацькі аддаюць самае дарагое, што ў іх ёсць. А атрымліваюць што?» – задаўся рытарычным пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны нагадаў, што калісьці хлопцаў, якія з’яўляліся адзінымі дзецьмі ў сям«і, маглі не прызываць у армію:

«Трэба прааналізаваць гэтую практыку. Гэта адзіны сын, адзіная апора, надзея».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў