Лукашэнка прызначыў мужа сваёй прэс-сакратаркі намеснікам Генадзя Давыдзькі


Кіраўнік Беларусі зацвердзіў на пасадзе намесніка кіраўніка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта (муж Наталлі Эйсмант – прэс-сакратарка Лукашэнкі з 2014 г.).

Іван Эйсмант і Наталля Эйсмант

Раней Іван Эйсмант займаў пасаду кіраўніка АТН (Агенцтва тэлевізійных навінаў). Іван трапіў на БТ дзякуючы сваёй сястры Ганне Эйсмант (вядоўца спартовых праграмаў на БТ), якая распавяла брату пра кастынг на тэлебачанні.

Са снежня 2010 г. Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь узначальвае Генадзь Давыдзька.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары