Лукашэнка прыняў кіраўніка МЗС Грузіі


Афіцыйны Тбілісі ўдзячны Беларусі за падтрыманне цэласнасці Грузіі. Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў каўказскай краіны Міхэіл Джанэлідзэ падчас сустрэчы ў Менску з Уладзімірам Макеем.

«Яшчэ раз хачу падзякаваць Беларусі за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. Урад Грузіі няўхільна кіруецца мірным шляхам урэгулявання канфлікту на падставе прынцыпаў міжнароднага права», – сказаў на сустрэчы Міхэіл Джанэлідзэ.

На актывізацыю стасункаў паміж Грузіяй ды Беларуссю паўплывала непрызнанне нашаю краінаю суверэнітэту Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, ад якіх Тбілісі не мае намеру адмаўляцца. Міжнародна-прававы статус Абхазіі і Паўднёвай Асеціі стаўся спрэчным пасля ўзброенага канфлікту Грузіі з Расеяй у 2008 годзе. Палітычную, эканамічную і вайсковую дапамогу рэгіёнаў дагэтуль забяспечвае Расея.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары