Лукашэнка прыдумаў, як «нахіліць» Польшчу і Літву?


Кіраўнік краіны прапаноўвае набываць у суседніх краінаў сыравіну, якая цяперпрадаецца за «паўцаны ці нават за траціну».

Падчас візіту ў Гарадзенскую вобласць Аляксандр Лукашэнка задаўся пытаннем: чаму не выкарыстоўваецца сыравіна з Літвы і Польшчы, якія патрапілі пад расейскае харчовае эмбарга. На думку кіраўніка дзяржавы, сыравіна з гэтых краінаў цяпер мусіць прадавацца за паўцаны ці нават за траціну, піша profi-forex.by. Лукашэнка патлумачыў, што калі раней Літва і Польшча «нахілялі» Беларусь, то цяпер сітуацыя змянілася і беларускі бок можа зрабіць з імі тое ж самае. Лукашэнка выказваецца за тое, каб набытую па танных коштах сыравіну перапрацоўваць для далейшага продажу ў Расею.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў