Лукашэнка запусціць у Беларусі «Вялікага брата»?


Падрыхтаваны праект указу аб стварэнні сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Яе стварэнне, паводле кіраўніка дзяржавы, дазволіць «аптымізаваць структуры канкрэтных дзяржаўных органаў», звязаных з сістэмай грамадскай бяспекі.

«Мне прадстаўлены праект указа, які прадугледжвае стварэнне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Падобныя сістэмы дзейнічаюць у многіх дзяржавах, дзе ўжо паказалі сваю эфектыўнасць. Відавочна, што ў нас укараненне аўтаматызаваных працэсаў выяўлення розных падзей, якія нясуць пагрозу, аналізу паступаючай інфармацыі дасць магчымасць значна павысіць узровень правапарадку», – цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

Лукашэнка прапанаваў стварыць сістэму «пад эгідай дзяржаўнага органа, які і стане ўладальнікам адпаведнага інфармацыйнага рэсурсу».

«Я не думаю (а можа, вы пра дадатковыя аргументы на карысць сваёй прапановы), што ўсё гэта трэба засяродзіць у руках прыватнага аператара», – прыводзіць словы Лукашэнкі belapan.by.

Ён патрабаваў «не проста мадэрнізаваць, а давесці да сучаснага ўзроўню, каб мы маглі атрымаць ад яе максімальную аддачу».

«Апошнія падзеі як раз сведчаць, што нам бы спатрэбілася такая сістэма», – кажа кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў палічыць, колькі «дзяржаўных сродкаў» спатрэбіцца на стварэнне наблюдзення за ўласным народам.

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч паведаміў belta.by, што «праект указа ўзгоднены з усімі зацікаўленымі органамі і ведамствамі». Паводле Шуневіча, у комплекс будзе ўваходзіць сістэма відэаназірання за станам грамадскай бяспекі, лакальныя сістэмы відэаназірання, спецыяльныя дэтэктары, у тым ліку, датчыкі дыму, полымя, выбуховых, наркатычных і радыеактыўных рэчываў, цеплавізары, а таксама каналы сувязі адзінай сеткі перадачы дадзеных і спецыяльныя праграмы сістэмы маніторынгу.

ВД, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары