Лукашэнка прапануе падумаць пра кампактныя дыппрадстаўніцтвы: амбасадар з біркай на грудзях і ніякіх жонак


14 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву сваёй адміністрацыі пракантраляваць, як МЗС аптымізаваў працу амбасадаў.

«Калі не можам мы адкрыць – ну, тады не трэба – велізарнае пасольства на Філіпінах ці ў Малайзіі, але, калі ў нас ёсць зацікаўленасць, няхай там будзе амбасадар і памочнік, няхай яны здымуць 10-12 метраў. Але ж бірка, якая вісіць у яго на грудзях, што ён амбасадар, адкрывае дзверы. Не трэба ствараць амбасады, як мы прывыклі, па 15 дыпламатаў, а потым жонак уладкоўваць бухгалтарамі ды прыбіральніцамі. Дзве асобы – амбасадар і памочнік, але каб ведалі мову», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«У нас усё параскідана, і не зразумела, хто там сядзіць. Калі пачынаем правяраць, то дзіву даешся: людзі ад нашых буйных заводаў і кампаніяў і ні чарта не робяць, сядзяць, атрымліваючы прыстойныя грошы. Хто іх кантралюе? Ды ніхто. Амбасадар там – кіруе ўсім, ён павінен усіх бачыць. І аптымізаваць такім чынам, каб выдаткі былі меншыя. Гэтая задача ставілася, трэба праверыць, як яна выконваецца», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Размовы пра скарачэнне штату чыноўнікаў і аптымізацыю дзяржаўнага апарату ў Беларусі актыўна вядуцца з 2012 года.

У 2016 годзе колькасць вакансіяў чыноўнікаў і працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў скарацілася на амаль 17 % (- 25,6 % у 2015-ым), піша tut.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў