Лукашэнка прапануе аздараўляць сірыйскіх дзяцей. Цытата дня


«Я прапаную ўжо цяпер на будучы год падумаць аб праграме падтрымання дзетак з Сірыі ў Беларусі. Можа, гэта будзе сотня, можа, пяцьсот чалавек, можа, тысяча. Галоўнае, каб мы загадзя спланавалі і змаглі запрасіць вашых дзетак на адпачынак, аздараўленне, а потым, магчыма, і для вучобы ў Беларусі», – сказаў 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымай аль-Кадэры.

Падчас сустрэчы кіраўнік Беларусі заявіў, што добра ведае прэзідэнта Сірыі Башара Асада, і папрасіў перадаць яму прывет.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што не хоча абмяркоўваць вайну ў Сірыі і дапамозе, якую аказвае Беларусь сірыйскаму народу, піша belta.by. «Думаю, вы пра гэта ведаеце. Сёння важна дамовіцца пра нашу будучыню, а будучыня – гэта дзеці» – падкрэсліў Лукашэнка.

«Аздараўленне, адпачынак і вучоба дзяцей будзе спрыяць збліжэнню нашых народаў», – заявіла прадстаўніца сірыйскага ўраду.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары