Лукашэнка прапанаваў падчас выбарчай кампаніі не абяцаць народу нічога лішняга


Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 20 ліпеня падчас сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімерам Андрэйчанка ў Менску.

«У прэзідэнцкія выбары ўсе вельмі шмат абяцаюць, але выконваць прыйдзецца таму, хто будзе абраны», – цытуе Лукашэнку belta.by.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што да прэзідэнцкіх выбараў павінны далучыцца парламентарыі. «Дэпутаты – людзі дасведчаныя, гэта палітычна актыўныя людзі, неабходна, каб яны патлумачылі сваім выбарцам тыя ці іншыя складаныя моманты ці прапановы нашых апанентаў», – адзначыў Лукашэнка ў размове са старшынёй ніжняй палаты парламенту.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што беларусы не з тых людзей, якіх можна падмануць перадвыбарнымі абяцаннямі.

«Ужо тут, як у народзе кажуць, локшыну на вушы не павесіш, але, тым не менш, спрабаваць будуць», – лічыць Лукашэнка.

Чытайце таксама >>> Лукашэнка ў 2010 годзе: «Да 15-га года мы павінны наблізіць памеры заработнай платы да $ 1000»

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў