Лукашэнка праехаўся на суперкамбайне


Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня на палях ААТ «Александрыйскае» выпрабаваў беларускі збожжаўборачны камбайн «Палессе GS2124». ДзяржСМІ называюць гэтую машыну «суперкамбайнам».

Паводле слоў Лукашэнкі, гэта «камбайн будучыні», паведамляе яго прэс-служба.

Фота – president.gov.by

Кажучы пра ўраджай Лукашэнка падкрэсліў, што сельгасарганізацыям неабходна арыентавацца на насенне беларускай селекцыі.

«Не трэба арыентавацца на імпарт. Я колькі разоў казаў, што ні адзін наш супернік, праціўнік і тыя, з кім мы канкуруем, ніколі не дадуць лепшае. Яны нам будуць падкідваць тое, што не трэба ў сябе, – перакананы ён. – Не думаю, што і мы б ужо размахнуліся камусьці даваць насенне, акрамя Расеі».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў