Лукашэнка пра «Захад-2017»: Мы будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашыя патэнцыйныя супернікі


Хто патэнцыйны супернік, Лукашэнка не ўдакладніў, але заверыў, што беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» правядуць маштабна і сурʼёзна.

«І як бы нас не ціснулі, мы правядзем гэтыя вучэнні і накіраваныя на тое, каб яны прайшлі маштабна і вельмі сурʼёзна. Ведаю, што і ў Расеі сапраўды такі ж настрой. Мы нікога не палохаем. Нам чужога не трэба. Таму мы будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашыя патэнцыйныя супернікі. Мы навучаем войска і будзем навучаць абараняць нашу тэрыторыю, нашу дзяржаву, нашы народы».

Лукашэнка заявіў аб адкрытасці гэтых вучэнняў.

«Няхай глядзяць на нашыя магчымасці. Мы вельмі сурʼёзна нацэленыя на тое, каб на тэрыторыі Беларусі вучэнні прайшлі вельмі эфектыўна, і будзем старацца надаць гэтым вучэнням і маштабны, і разнапланавы характар, каб нашы вайскоўцы – і Расеі, і Беларусі – адчувалі, што яны абараняюць на гэтым кірунку і якія абавязкі на іх ускладзеныя».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў