Лукашэнка пра страляніну на Новы год: Гэта сігнал грамадству, што валтузні з падонкамі не будзе


10 сакавіка кіраўнік Беларусі правеў нараду па выніках дзейнасці праваахоўных органаў.

Нагадаем, што міліцыянт, які ўжыў агнястрэльную зброю ў навагоднюю ноч, меў права выбраць прыдатны варыянт рэагавання, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Што гэты пацан няправільна зрабіў? Гэта ягонае права. У яго шырокі сегмент выбару: або ён ужывае зброю, або пачынае змагацца. Ён, ацаніўшы сітуацыю, ужыў зброю. У рэшце-рэшт не застрэліў. Гэта сігнал грамадству, што валтузні з падонкамі не будзе», – заявіў Лукашэнка.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч далажыў Аляксандру Лукашэнку, што службовая праверка па гэтым факце завершаная. Вынік праверкі – міліцыянт дзейнічаў у межах закону. «Крыху не хапіла прафесіяналізму», – заўважыў Шуневіч.

Інцыдэнт у Менску адбыўся 1 студзеня ў адным з дамоў на вуліцы Любімава: праваахоўнікі прыбылі на выклік суседзяў праз шум, а мужчына, які адчыніў дзверы, некалькі разоў ударыў міліцыянта. Пазней ён нібыта спрабаваў адабраць пісталет і праваахоўнік зрабіў некалькі стрэлаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ont.by, nn.by

Стужка навінаў