Лукашэнка пра парад 3 ліпеня: «Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба»


ўскладанне вянкоў на мітынгу у гонар 9 траўня. Городня 9 мая 2017. Васілій Малчанаў / Белсат

Сёння Аляксандр Лукашэнка заслухаў справаздачу аб падрыхтоўцы да ваеннага параду 3 ліпеня і даручыў правесці яго «на высокім узроўні», паведамляе БелТА.

«Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад сёлета. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія. Ён мусіць быць сапраўдным парадам, уражваць. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што не дарма ядзім ваенны хлеб», – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што «народ павінны бачыць, што такое беларускае войска».

«І ўбачыць твар сваіх абаронцаў. Салдат Узброеных сілаў. Не толькі войска, але і памежнікаў, і МУС, і МНС», – дадаў ён.

Парад 3 ліпеня традыцыйна праходзіць у Менску і прымеркаваны да дня вызвалення гораду ад нацысцкіх войскаў у 1944 годзе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары