Лукашэнка пра харчовыя махінацыі: «Кшталту пераляпілі ярлык і паставілі. Гэтага няма, не было і не будзе»


Кіраўнік дзяржавы абвінаваціў Расею ў несумленнасці і парушэнні дамоўленасцяў Мытнага саюзу.

«Мы, вядома ж, як вонкавая мяжа МС, выканаем свае абавязкі па не дапушчэнні санкцыйных тавараў на тэрыторыю Расеі. Але я таксама папярэдзіў і пра тое, што беларускія прадпрыемствы, якія заключалі кантракты і будуць заключаць кантракты з заходнімі партнёрамі на пастаўку тавараў на тэрыторыю Беларусі, працягнуць выконваць гэтыя дамоўленасці. Мы не далучаемся да санкцый, – а гэтага Расея і не патрабавала».

Паводле Лукашэнка, абмежаванне паставак беларускай прадукцыі ў Расею можна растлумачыць імкненнем павысіць меры бяспекі, аднак ён падкрэсліў, што цалкам упэўнены ў якасці беларускіх прадуктаў харчавання.

«Можна прыдумаць усё і прыляпіць цэтлікі, але ўсё самае лепшае, што ў нас ёсць, каб не было прэтэнзій, мы адпраўляем на вонкавыя рынкі, перш за ўсё ў Расею».

ДР, belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў