Лукашэнка пра Астравецкую АЭС: «Расея хоча ...паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні»


Беларусь і Расея на БелАЭС хочуць паказаць прыклад атамных станцыяў будучыні. Пра гэта 27 ліпеня заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядравай энергетыкі.

«Найлепшая ў свеце станцыя будуецца, і Расея хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні», – цытуе Лукашэнку belta.by.

Ён нагадаў, што першы энергаблок станцыі мае быць здадзены ў 2018 годзе, другі – у 2020-м. «Спадзяюся, што вы да мяне не прыйдзеце бліжэй да 2018 года, можа, да іншага прэзідэнта, каб перанесці тэрміны», – какетнічае Лукашэнка.

 Кіраўнік Беларусі прапануе не рабіць «кавалерыйскіх наскокаў» у пытанні кадравай палітыкі на БелАЭС. «Там заробак будзе прыстойны ў рабацяг, сярэдняга і вышэйшага звяна. Як усюды ў свеце такія спецыялісты аплачваюцца. Трэба арыентавацца на тое, што нейкія сродкі яны ў стане плаціць за жыллё. Дапусцім, за арэнднае», – адзначыў Лукашэнка.

«Розныя варыянты могуць быць, але давайце іх абмяркуем, не адрываючыся ад рэальнай рэчаіснасці», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама >>> Будаўнік астравецкай АЭС: Прарабы крадуць цэмент што дурныя, а начальнікі дзярбаняць бюджэт

ЮВ, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў