Лукашэнка пра Алексіевіч: Не паспела атрымаць Нобэля, а ўжо выліла бруд на краіну


Падчас творчага вечара расейскага кампазітара Аляксандр Лукашэнка «прайшоўся» па Святлане Алексіевіч.

Творчы вечар расейскага кампазітара Віктара Дробыша адбываўся ў «Менск-арэне». Кіраўнік краіны ўручыў кампазітару ордэн Францыска Скарыны. І падкрэсліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас не вельмі добра казалі, не саромеліся назваць сябе беларусам, у адрозненне ад асобных нашых «творцаў».

«Скажу зноў жа пра асобных нашых «творцаў», творчых асобаў, нават пра лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і паспрабавалі цэбар бруду выліць на краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не абіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты перадусім дрэнны сын», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў