Кіраўнік краіны пад уплывам «таго, што адбываецца ў Расеі» запатрабаваў дыверсіфікаваць экспарт і актыўна шукаць новыя рынкі.
«Мы не пакутуем ад ніякіх амбіцый на міжнароднай арэне, не пазіцыянуем сябе глабальным гульцом, не лезем у чужыя праблемы і справы. Дай бок, вырашыць свае. Мы не хочам ствараць ніякіх праблемаў не толькі суседзям, але і любой дзяржаве ў свеце, ды і не здольныя іх стварыць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем.
Каментуючы эканамічную сітуацыю кіраўнік Беларусі адзначыў, што кожны амбасадар мусіць быць азадачаны праблемамі экспарту, асабліва «улічваючы тое, што зараз адбываецца на расейскім рынку».