Лукашэнка: «Плошчаў» у Беларусі не будзе


Кіраўнік краіны спадзяецца, што братазабойчая вайна ва Украіне спыніцца на падставе менскіх пагадненняў, а ў Беларусі «захаваецца правапарадак».

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнічым складам органаў унутраных справаў.

«Сёння ёсць надзея, што сусветная супольнасць на падставе менскіх пагадненняў па ўрэгуляванні крызісу прыкладзе намаганні для спынення братазабойчай вайны. Гэта патрэбна ў першую чаргу ўкраінскаму народу, гэта патрэбна Еўразвязу, Беларусі і Расеі», – адзначыў беларускі лідар. І дадаў, што ў нашай краіне мір і згода, няма канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе.

«Я ўжо неаднаразова казаў, але лічу неабходным яшчэ раз паўтарыць: ніякіх «плошчаў» у Беларусі не будзе. Правапарадак, як і сваю краіну, мы павінны цалкам захаваць», – заявіў Лукашэнка.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў