Лукашэнка плануе прадаваць у Еўразвяз столькі ж, колькі ў ЕАЭС


Кіраўнік краіны распавёў пра галоўныя мэты эканамічнай палітыкі Беларусі.

Адной з галоўных мэтаў, паводле Аляксандра Лукашэнкі, зʼяўляецца «планамерная дыверсіфікацыя экспарту». А таксама раўнамернае размеркаванне гандлёвых сувязяў па трох асноўных кірунках: Еўразійскаму эканамічнаму саюзу, Еўрапейскаму звязу, а таксама партнёрам у Азіі, Афрыцы ды ў Амерыцы. Да 2020 года Беларусь плануе выйсці на прапарцыйныя суадносіны па кожным з трох накірункаў, мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Адпаведную заяву ён зрабіў падчас уручэння даверных граматаў амбасадарам замежных дзяржаваў.

Нядаўна падчас спаткання лідараў ЕАЭС у Казахстане Лукашэнка скардзіўся на тое, што няма механізмаў, як дзеяць, калі адзін з хаўруснікаў перакрывае свой рынак для іншых.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў