Лукашэнка перадаў Башару аль-Асаду словы падтрымання і карціну «Дзень Перамогі!»


Дэлегацыя пад кіраўніцтвам першага сакратара кампартыі Беларусі сустрэлася з прэзідэнтам Сірыі.

Ігар Карпенка перадаў Башару аль-Асаду пасланне Аляксандра Лукашэнкі. «У ім выказваюцца словы падтрымання сірыйскаму народу ў іх бескампраміснай барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт краіны», – паведамляецца на сайце Камуністычнай партыі Беларусі.

«Камуністычная партыя Беларусі ўпэўненая, што кожны народ мае права самастойна выбіраць свой шлях развіцця без умяшальніцтва звонку… Я лічу, што Сірыя вядзе справядлівую барацьбу і напэўна сімвалічна, што мы падарылі прэзідэнту [Башару аль-Асаду – заўв.belsat.eu] карціну з назвай «Дзень Перамогі», – цытуе першага сакратара беларускай кампартыі comparty.by.

Беларуская дэлегацыя прыехала ў Дамаск на мінулым тыдні. Удзельнікі дэлегацыі разам з амбасадарам Беларусі ў Сірыі адкрылі ў прыгарадзе Дамаску дзіцячую спартова-гульнявую пляцоўку, пабудаваную на беларускія грошы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары