Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём абаронцаў Айчыны


Фота: belta.by

Трэба віншаваць не толькі мужчын, але і прадстаўніц «слабога пола», піша дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва belta.by і цытуе Аляксандра Лукашэнку.

«Усе нашыя жанчыны сёння, можна сказаць, вайскоўцы. Тыя, хто знаходзяцца ў тыле мужыкоў, якія служаць, хіба не вайскоўцы? Тыя, хто змагаюцца разам з намі ва Узброеных Сілах, і нават тыя кволыя дзяўчыны, якія сёння прынеслі нам чарговую перамогу ў Карэі, яны таксама вайскоўцы», – заявіў кіраўнік Беларусі 22 лютага на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя Узброеных Сілаў Беларусі.

У сходзе ўзялі ўдзел амаль 2600 чалавек. Сярод іх – вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацыяў, дыпламаты, актывісты грамадскіх аб’яднанняў. Галоўнымі гасцямі свята сталі ветэраны, вайскоўцы, курсанты ваенных навучальных установаў і ваенных факультэтаў беларускіх ВНУ.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў