Лукашэнка павіншаваў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Даніэля Артэгу


Даніэль Артэга кіруе Нікарагуа з 1979-га года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Даніэля Артэгу з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Нікарагуа.

«Рэспубліка Беларусь глыбока зацікаўленая ў развіцці ўсебаковых сувязяў з Рэспублікай Нікарагуа, пошуку новых формаў супрацы ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах», – гаворыцца ў віншаванні на афіцыйнай старонцы кіраўніка Беларусі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары