Лукашэнка павіншаваў Венесуэлу з Днём незалежнасці: Захаваць курс і здзяйсняць мары Уга Чавэса


Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуру і венесуэльцаў з Днём незалежнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«Брацкая нам Венесуэла вымушаная сёння супрацьстаяць няпростым выклікам сучаснасці, каб захаваць абраны курс і працягнуць здзяйсняць усё тое, пра што марыў мой вялікі сябар Уга Чавес. Перакананы, што венесуэльцы пераадолеюць усе перашкоды на гэтым шляху», – гаворыцца ў віншаванні.

У віншаванні Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю супрацы з Венесуэлай. «Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы здолеем яшчэ больш паглыбіць палітычныя сувязі, актывізаваць эканамічнае ўзаемадзеянне, прамысловую кааперацыю, рэалізаваць шмат праектаў на карысць нашых народаў», – падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

У Венесуэле ўжо некалькі месяцаў адбываюцца буйныя антыўрадавыя пратэсты, у якіх пацярпела каля 1300 чалавек і загінула 76 асобаў.

Агулам вулічнае супрацьстаянне ўлады і пратэстоўцаў цягнецца ўжо чацвёрты год. Новае абвастрэнне распачалося ў сакавіку, калі Вярхоўны суд краіны абвесціў, што прымае на сябе парламенцкія функцыі, а дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі пазбавіў недатыкальнасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў