Лукашэнка паўдзельнічае ў нефармальным саміце кіраўнікоў СНД у Маскве


Саміт запланаваны на 26 снежня.

Паводле прэс-службы Пуціна, у сустрэчы таксама паўдзельнічаюць кіраўнікі Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстану, Малдовы, Расеі, Таджыкістана і Узбекістана.

«Мяркуецца падвесці вынікі расейскага старшынства ў СНД у 2017 годзе і абмяняцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацы ў розных галінах», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Паколькі сустрэча «нефармальная», наўрад ці прагучаць афіцыйныя выніковыя заявы. Саміт Садружнасці ініцыяваў Крэмль. Сустрэча можа быць звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі ў Расеі ў 2018 годзе.

Апошняя нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД адбылася 8 траўня 2015 года і прысвячалася святкаванню 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў