Лукашэнка Патрыярху: «Беларусь з’яўляецца аплотам праваслаўя на заходніх рубяжах калісьці нашай вялікай Айчыны»


Кіраўнік Беларусі не бачыць праблемаў ва ўзаемаадносінах вернікаў у нашай краіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сённяшняй сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам ў Менску.

«Я не бачу ніякіх праблемаў ва ўзаемаадносінах нашых вернікаў. Мы гэта вельмі цэнім і будзем берагчы, наколькі гэта магчыма», – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі назваў нашую краіну «аплотам праваслаўя на заходніх рубяжах калісьці нашай вялікай Айчыны».

Чытайце таксама >>> На Берасцейскім аблвыканкаме залунаў расейскі сцяг

Два тыдні таму на Берасцейшчыне разгарэўся рэлігійны канфлікт. У аграгарадку Белавежскі, што ў Камянецкім раёне, частка праваслаўных патрабавала знесці каталіцкі крыж. Мясцовая ўлада прыняла рашэнне не зносіць каталіцкага крыжа і пакінуць яго на тым жа месцы, дзе ён стаіць цяпер.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў