Лукашэнка патрабуе спыніць размовы пра рэформы і прапануе працаваць з тым, што ёсць


Заявіў кіраўнік Беларусі падчас прызначэння кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

«Без навядзення парадку і дысцыпліны, асабліва цяпер, мы далёка не рванём. Спыніце ўсялякія размовы з нагоды нейкага рэфармавання, яшчэ чагосьці. Трэба працаваць з тым, што ёсць. А рэфармаванне – гэта ўдасканаленне. Бачыце, што нешта не так, – рабіце лепей, рабіце, але нічога не ламайце», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У крызіс ніхто нічога не ламае, ды і ламаць няма чаго. Ёсць прадпрыемствы – яны павінны працаваць, – падкрэсліў беларускі лідар. – Выкіньце з галавы, што сёння трэба ўсё падзяліць, падзяліць, прыватызаваць, і ўсё само сабой пойдзе. Нікуды нічога не пойдзе, калі працаваць не будзем».

«Трэба прымусіць кожнага на сваім рабочым месцы рабіць тое, што ён павінен рабіць», – дадаў кіраўнік Беларусі.

«Трэба вельмі сурʼёзна рыхтавацца да наступнага года. Ён будзе асаблівым. Ніхто ні за кім хадзіць і ўгаворваць не будзе. І вам не варта ехаць туды, куды не трэба, я маю на ўвазе на сельгаспрадпрыемства, у сельскія раёны. Не трэба туды ехаць лішні раз. Тады едзьце туды, дзе дрэнна», – патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў