Лукашэнка папярэдзіў апазіцыю: Выбары заканчваюцца а 20-й. Пачынайце жыць паводле закону - а 20-ай


Падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку кіраўнік краіны заклікаў апазіцыю жыць паводле закону.

«Нават калі яны ўчора, парушаючы нашыя законы, ішлі – там не было ніводнага міліцыянта. Я жорстка запатрабаваў – не кранайце нікога да выбараў. Выбары заканчваюцца сёння а 20-й. Я папярэджваю – пачынайце жыць паводле закону!» – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён дадаў, што ведае ўсіх апазіцыянераў, іх «400 чалавек з 10 мільёнаў».

Усё пра сённяшнія выбары (онлайн).

Выказваючыся пра выбары, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за яго заўсёды былі «дзве траціны насельніцтва»:

«Дрэнна будзе, калі менш за мяне прагаласуюць, чым у мінулы раз. Значыць, людзі адварочваюцца. Вынік вельмі важны – пераважная гэта падтрымка ці не».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў