Лукашэнка памілаваў Статкевіча і іншых палітвязняў


Мікалай Статкевіч, Мікай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юрый Рубцоў памілаваныя, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Мікалай Статкевіч ужо патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч і распавёў, што прыязджае ў Менск на Ўсходні аўтавакзал а 21:50, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзыдэнт Беларусі сёньня прыняў рашэнне пра памілаванне і вызваленне з месцаў пазбаўленьня свабоды Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколы Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова», — цытуе БелТА паведамленьне прэс-службы Лукагэнкі.

Памілаванне стала нечаканасцю для жонкі Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч, калі ёй распавёў гэтую навіну карэспандэнт «Радыё Свабода».

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 59 гадоў. Свой дзень народзінаў ён сустракаў у няволі.

Дзень народзінаў за кратамі: праверкі штогадзіну, сотні лістоў і «схаваныя» радыёвіншаванні

Мікалай Статкевіч

Мікола Статкевіча ўдзельнічаў у мінулых прэзідэнцкіх выбарах Беларусі ў якасці кандыдата. Пасля пратэстаў, зладжаных пасля галасавання, быў затрыманы.

26 чэрвеня 2011 года Статкевіча асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года суд змяніў умовы адбывання пакарання на больш жорсткія, пасля чаго Міколу Статкевіча перавялі са Шклоўскай калоніі ў турму N4 Магілёва.

Падчас нядаўняй сустрэчы з незалежнымі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мікалай Статкевіч можа быць вызвалены да выбараў. У верагоднасць такога сцэнару сам палітык не паверыў. Пра гэта ён распавёў адвакату, словы якога пераказала Belsat.eu Марына Адамовіч.

Увечары на нашай старонцы фотарэпартаж з сустрэчы Мікалая Статкевіча ў Менску.

[vc_single_image image=”368121″ img_size=”large”]

Ігар Аліневіч

Анархіст Ігар Аліневіч быў затрыманы за напад на расейскую амбасаду ў ноч з 30 на 31 жніўня 2010 году, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генштабу Узброеных сілаў Беларусі 19 верасня 2009 году. Абвінавацілі маладзёна таксама ў нападзе на казіно казіно «Шангры Ла» ды на офіс банку «Масква-Менск» 31 траўня 2010 году. Аліневіч быў пакараны 8 гадамі пазбаўлення волі за хуліганства, здзейсненае групай асобаў і пашкоджанне маёмасці небясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры. Па словах маці Ігара Аліневіч тройчы адмовіўся ад супрацы з КДБ (сярод іншага прапаноўвалі быць хакерам), і менавіта за гэта на самой справе і трапіў пад крымінальны пераслед.

Аліневіч адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

[vc_single_image image=”368122″ img_size=”large”]

Мікалай Дзядок

Анархіст, студэнт ЕГУ, быў затрыманы ў 2010 годзе за «напад на амбасаду Расейскай Федэрацыі» у ноч на 31 жніўня ў Менску. Пазней яго абвінавацілі ў нападзе на аддзяленне «Беларусбанку» і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштабу Беларусі. Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі па г.зв «справе анархістаў». Летась на маладзёна за некалькі дзён да заканчэння тэрміну зняволення асудзілі яшчэ на год калоніі строгага рэжыму за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Палітвязень сваёй віны не прызнаў і ўсцяж адмаўляўся падпісваць прашэнне пра памілаванні.

[vc_single_image image=”368118″ img_size=”large”]

Яўген Васьковіч

У 2011 годзе быў асуджаны па двух артыкулах крымінальна кодэксу разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі. За кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак Бабруйскага КДБ у ноч на 17 кастрычніка 2010 году. Яўген Васьковіч падчас суду заявіў, што не шкадуе аб зробленым і дадаў што лічыць сваім абавязкам абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. Улады неаднаразова прапаноўвалі актывісту напісаць прашэнне аб памілаванні. За адмову рабіць гэта Васьковіча неаднаразова кідалі ў карцэр.

[vc_single_image image=”368119″ img_size=”large”]

Арцём Пракапенка

Анархіст. Разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі за кінутыя «кактэйлі молатава» у будынак Бабруйскага КДБ. Арцём Пракапенка ў сваім апошнім слове заявіў, што раскайваецца, а сёлета ў лютым напісаў прашэнне аб памілаванні пад ціскам бацькоў.

[vc_single_image image=”368120″ img_size=”large”]

Юры Рубцоў

Пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях-2014″ у Менску 26 красавіка быў затрыманы міліцыяй за тышортку з надпісам «Лукашенкоуходи!» Юрый назваў адміністрацыйны працэс над ім «судзілішчам», а суддзяў, які выносяць незаконныя судовыя рашэнні, «падонкамі». За гэта быў асуджаны па крымінальнай справе на 1 год і 6 месяцаў («Абраза суддзі або народнага засядацеля»).

Падчас адбыцця пакарання на г.зв «хіміі» адмовіўся працаваць з-за нізкага заробку і запатрабаваў, каб яму плацілі сярэдні заробак па краіне. Адмова стала нагодай для ўзбуджэння ў дачыненні да палітвязня новай крымінальнай справы згодна з якой тры месяцы таму Юрыя Рубцова асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі.

Анлайн-трансляцыя з сустрэчы Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў – па спасылцы.

Стужка навінаў