Лукашэнка паляцеў у Маскву


Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савету (ВДС) Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі ды Расеі.

На паседжанні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расейскага ўзаемадзеяння, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. Адной з цэнтральных тэмаў параду дня з’яўляюцца вынікі гандлёва-эканамічнай супрацы Беларусі і Расеі летась. Бакі абмяркуюць пытанні нарошчвання супрацы ў машынабудаўніцтве і аграпрамысловым комплексе.

Мяркуецца, што на паседжанні прааналізуюць выкананне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне вонкавай палітыкі, разгледзяць ход выкананне Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задачаў развіцця Саюзнай дзяржавы.

Чакаецца, што падчас візіту ў Маскву Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, каб між іншага абмеркаваць узаемадзеянне краінаў «у інтэграцыйных фарматах».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары