Лукашэнка: Пакуль мы жывем цярпіма


Цяперашняе пакаленне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час і ў краіны няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад негатыўных працэсаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 студзеня падчас прыёму на стары Новы год.

«Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваю ідэнтычнасць, карані, ад якіх расце наша беларуская нацыя», – падкрэсліў ён.

Кажучы пра перспектывы, Лукашэнка адзначыў, што лёгка не будзе. «І нават, напэўна, лягчэй не будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы не будзем рабіць гэтага з году ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасці будуць палічаныя», – сказаў Лукашэнка.

«Жыццё ў нас не цудоўнае і нават не добрае. Пакуль мы жывем цярпіма», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Кажучы пра стаўленне да поспехаў краіны як унутры яе, так і за мяжой, Лукашэнка нагадаў крылаты выраз:

«Сумна, калі ў вас няма сяброў. А яшчэ больш сумным, калі няма ворагаў». «Напэўна, і тое, і іншае ў нас ёсць. Значыць, мы яшчэ маем некаторыя перспектывы», – дадаў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў