Лукашэнка пахваліў Пуціна за адсутнасць інтрыгі на выбарах прэзідэнта Расеі


На нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД у гадавіну распаду СССР і ўтварэння СНД кіраўнік Беларусі заявіў, што палітычная барацьба на выбарах прэзідэнта Расеі не будзе вострай і драматычнай.

«Натуральна, што гэта, як і ў нашых дзяржавах, заўсёды абвастрэнне палітычнай барацьбы, што, напэўна, натуральна. Асаблівасць палягае ў тым, што мы ўпэўненыя, што гэтая палітычная барацьба не будзе вострай і драматычнай, як некалі было ў расейскай гісторыі, і гэта вялікая заслуга прэзідэнта Расеі», – сказаў ён.

Лукашэнка пажадаў расейцам поспеху і выказаў спадзеў, што народ зробіць правільны выбар.

«Мы не будзем казаць пра перспектывы, выдатна разумеючы іх. Расейскі народ, думаю, правільна вырашыць гэтыя праблемы», – дадаў беларускі кіраўнік.

Стужка навінаў