Лукашэнка: Падтрыманне Кітаю – гэта фактар нашай незалежнасці


 Кіраўнік Беларусі прапанаваў свае паслугі па ўзмацненню пазіцый Пекіна ў Еўропе.

«Беларусь гатовая дапамагчы ўзмацніць уплыў Кітая ў Еўропе», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаолі ў Менску. Як менавіта ён збіраецца дапамагаць Пекіну – беларускі лідар не ўдакладніў.

Кіраўнік Беларусі таксама выказаў меркаванне, што падтрымка Пекіна – гарантыя незалежнасці нашай краіны.

«Падтрыманне Кітая – гэта фактар незалежнасці нашай дзяржавы. А калі ўлічыць, што ў нас такая ж падтрымка Расейскай Федэрацыі, то Беларусь, ну, прабачце мяне, становіцца практычна непадступнай», – сказаў Лукашэнка.

[vc_single_image image=”346650″ img_size=”large”]

26 верасня стала вядома, што Кітай адкрые беларускім банкам дзве крэдытныя лініі на $ 1 млрд. Беларускі ўрад плануе накіраваць гэтыя сродкі на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у галіне транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу.

ЮВ, паводле belta.by

Стужка навінаў