Лукашэнка падоўжыў на два гады фінансаванне БРСМ з дзяржаўнага бюджэту


Дзяржава працягне фінансаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да 2020 года.

Адпаведны ўказ кіраўніка краіны ад 11 студзеня № 15 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэты дакумент уносіць некаторыя змены ва ўказ ад 17 снежня 2012 г. № 559 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

БРСМ быў створаны ў 2002 годзе. Аб’яднанне цалкам падтрымлівае палітыку Лукашэнкі: бярэ актыўны ўдзел у агітацыйных мерапрыемствах, у тым ліку падчас выбарчых кампаніяў.

Раней Лукашэнка ставіў задачу БРСМ выйсці на самафінансаванне, аднак цягам 2018-2020 гадоў грошы працягнуць выдаткоўваць з дзяржбюджэту.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў